Новости Гродно. 28.08.2020. Детские оздоровительные лагеря
Тема дня
Каля 12 тысяч дзяцей Гродзенскай вобласці прайшлі аздараўленне ў тры летнія месяцы - такія лічбы агучвае Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. Як падкрэсліваюць спецыялісты, значная ўвага сёлета надавалася захаванню ўсіх неабходных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі. Дзеля гэтага была зменшана колькасць наведвальнікаў і ўведзена забарона бацькоўскіх дзён. Дарэчы, значнага ўплыву такія змены на адпачынак і аздараўленне дзяцей не аказалі.
Все новости в Августе