Новости Гродно. 28.02.2024. В регионе наблюдается рост уровня воды в реках
Па інфармацыі філіяла «Гроднааблгідрамет» - рэкі рэгіёна поўнасцю ачысціліся ад лёду. Па стане на 28 лютага ў вобласці назіраецца рост узроўню вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-31 сантыметр. На рэках Шчара, Нёман, Нараў вада па-ранейшаму знаходзіцца на пойме. Узровень Шчары захоўваецца на небяспечна высокай метцы, пры якой адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый. Па даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – рака прыйшла на жылыя падворкі Слоніма і Слонімскага раёна, якія знаходзяцца ў нізінных месцах. Спецыялісты Дзяржэнергагазнагляду таксама адсочваюць сітуацыю ў паводкай.
Все новости в Феврале