Новости Гродно. 25.04.2022. Палаты повышенной комфортности для ветеранов в Сморгонской ЦРБ
Тема дня
Палаты павышанай камфортнасці для ветэранаў вайны і працы напярэдадні 9 мая адкрыюць на базе Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы. Такія ўжо дзейнічаюць у Слонімскай, Лідскай і Іўеўскай установах аховы здароўя. Дапамогу ў аснашчэнні палат аказаў Беларускі фонд міру ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Наша ўвага ветэранам войн і працы". Як плануецца, работа па арганізацыі падобных палат у розных бальніцах будзе завершана цягам бліжэйшых года-паўтары. Усяго ў розных установах аховы здароўя Беларусі з'явіцца каля дзвюх тысяч палат павышанай камфортнасці для ветэранаў.
Все новости в Апреле