Новости Гродно. 24.01.2020. Реактивы для выявления нового штамма коронавируса
Тема дня
У распараджэнне беларускіх медыкаў паступілі рэактывы для выяўлення новага штама каранавіруса, выяўленага ў Кітаі. Аб гэтым паведамляе Міністэрства аховы здароўя нашай краіны. Нагадаем, у снежні 2019 года ўлады КНР паведамілі аб успышцы невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань. Па апошніх звестках, захварэлі ўжо звыш 570-ці чалавек, зарэгістравана звыш 20-ці смяротных зыходаў. Ва Ухане праводзяцца карантынныя мерапрыемствы, уведзена забарона на выезд.
Все новости в Январе