Тема дня
Дзіцячыя лагеры Прынёмання рыхтуюцца да аздараўленчага сезона. Так, сёлета ў рэгіёне будуць працаваць 23 стацыянарных летніка, адзін з якіх - спартыўны. На аздараўленчых базах сёння працягваецца рамонт, будаўнічыя работы, ідзе добраўпарадкаванне тэрыторый. На абнаўленне летнікаў вобласці, нагадаем, будуць накіраваны і грашовыя сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку, які, як вядома, пройдзе ў Беларусі 25 красавіка. Пра падрыхтоўку да сезона 2020-га года – у відэасюжэце.