Новости Гродно. 22.03.2023. В деревне Княжеводцы Мостовского района прошёл митинг-реквием
Тема дня
80 гадоў прайшло з дня адной з самых страшных, трагічных і журботных старонак у гісторыі беларускага народа. 22 сакавіка 1943 года нацысцкімі карнікамі спалены 149 жыхароў вёскі Хатынь. Хатынь стала сімвалам нацыянальнага болю і смутку, сімвалам бязмерных выпрабаванняў беларусаў, увасабленнем некалькіх соцень беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі. У іх ліку Княжаводцы Мастоўскага раёна. У вёсцы Княжаводцы Мастоўскага раёна прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў Хатыні. Ушанаване загінулых жыхароў вёскі, якая паўтарыла лёс Хатыні ля мемарыяла «Журботная маці», прайшло з удзелам кіраўніцтва вобласціі прадстаўнікоў пракуратуры.
Все новости в Марте