Новости Гродно. 22.02.2022. Заместитель министра образования принял участие в итоговой коллегии
Тема дня
2022 год для айчыннай сістэмы адукацыі будзе напружаным і насычаным на падзеі. Такую ўпэўненасць выказаў намеснік Міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай, які прыняў удзел у выніковай калегіі профільнага ўпраўлення аблвыканкама. У першую чаргу, гэта звязана з рэалізацыяй нормаў абноўленага Кодэкса, многія з якіх істотна мяняюць падыходы да працы галіны. Па-другое - у Год гістарычнай памяці педагогаў і вучняў чакае мноства тэматычных акцый, праектаў і мерапрыемстваў. Акрамя таго, у рэгіёне працягнецца далейшае ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі.
Все новости в Феврале