Новости Гродно. 21.07.2020. Строительные реки на улице Пышки
Тема дня
Дарога, абсыпаная асколкамі шкла, бітай цэглай і паламаным шыферам. Такая карціна на вуліцы Пышкі ў Гродне рэгулярна паўтараецца. Як толькі сіноптыкі абяцаюць дажджы, мясцовыя жыхары могуць са стопрацэнтнай упэўненасцю прагназаваць: разам з вадой прыйдзе і будаўнічае смецце. Дарэчы, хадзіць па такой дарозе нялёгка, і нават небяспечна, не ратуе і аўтамабіль. Амаль кожная паездка можа скончыцца праколатымі шынамі. Разабрацца ў сітуацыі і высветліць, ці рэальна вырашыць дадзеную праблему, паспрабавала Вольга Пранкевіч.
Все новости в Июле