Новости Гродно. 18.08.2023. В Гродненской области ведётся заготовка зерна нового урожая в счёт госзаказа
Тема дня
У Беларусі актыўна ідзе нарыхтоўка зерня новага ўраджаю. На Гродзеншчыне яго прымаюць Агракамбінат “Скідзельскі” і “Лідахлебапрадукт”. Першаму ў лік дзярзаказу неабходна нарыхтаваць каля 11 тысяч тон харчовага ячменю, грэчкі і проса. Па ячменю план выкананы амаль на 60%. Астатнія культуры толькі пачынаюць паступаць на прадпрыемства. Да таго ж Агракамбінат “Скідзельскі” прымае зерне для “Гроднахлебпрама”. Дзяржзаказ для яго складае 10 тысяч тон жыта і 20 тысяч тон пшаніцы. Першай культуры нарыхтавана 50% ад плана. Другой - 70%.
Все новости в Августе