Новости Гродно. 17.08.2021. Борьба с домашним насилием
Тема дня
Амаль 80% цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў на Гродзеншчыне ажыццяўляюцца асобамі ў стане алкагольнага ап’янення. Як сведчыць міліцэйская статыстыка, па аналагічных прычынах найчасцей учыняюцца бытавыя правапарушэнні. І хаця апошнім часам на Гродзеншчыне такіх фактаў фіксуецца менш, праблема хатняга насілля – канстатуюць спецыялісты - не губляе актуальнасці. З мэтай папярэджання злачынстваў насільнага характару ў рэгіёне распачата маштабная акцыя.
Все новости в Августе