Новости Гродно. 15.12.2020. На пожарной каланче в Гродно включена иллюминация
Тема дня
У цуда-ёлку ператварылася гродзенская пажарная каланча. На 33-мятровай вежы, якая знаходзіцца побач з найстарэйшым выратавальным дэпо рэгіёна, што ў цэнтры горада, уключылі навагоднюю ілюмінацыю. На фоне вячэрняга неба каланча заззяла тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў. Запамінальнаму моманту папярэднічала відовішчнае свята, арганізаванае для юных жыхароў і гасцей абласнога цэнтра прынёманскімі выратавальнікамі. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
Все новости в Декабре