Новости Гродно. 15.11.2021. Ремонт Старого моста в Гродно
Тема дня
Рух транспарту і пешаходаў з-за рамонтных прац на Старым мосце ў Гродне абмяжуюць з 16 лістапада,- паведамілі ў абласной ДАІ. На аб’екце запланавана прыступіць да замены зношаных дэфармацыйных швоў. Згодна плана, на першым этапе работ будуць зачынены для руху дзве паласы ў бок цэнтра. Гэта тычыцца і вадзіцеляў, і пешаходаў. На перыяд рамонту будуць функцыянаваць 2 дарожныя паласы – па адной у кожным напрамку – з процілеглага боку. ДАІ заклікае грамадзян улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршрутаў.
Все новости в Ноябре