Новости Гродно. 14.09.2020. Крупный экспортно-ориентированный проект
Тема дня
Буйны экспартна-арыентаваны праект з прыцягненнем прамых замежных інвестыцый рэалізуецца на Гродзеншчыне. Гаворка ідзе пра беларуска-індыйскае фармацэўтычнае прадпрыемства “Навалок", размешчанае на плошчах РУП "Белмедпрэпараты" у Скідзелі. Асноўным рынкам збыту цвёрдых лекавых формаў, якія тут будуць выпускацца, стане Беларусь і Расія. Як чакаецца, з выхадам прадпрыемства на поўную магутнасць выручка ад экспарту складзе каля 15-ці мільёнаў долараў у год. З бягучым станам спраў на аб’екце і вытворчымі перспектывамі пазнаёміўся старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, які наведаў Скідзель.
Все новости в Сентябре