Новости Гродно. 13.02.2020. Первые случаи гриппа
Тема дня
Першыя выпадкі грыпу зарэгістраваны ў Гродне. Па звестках занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, пасля лабараторных даследаванняў, у двух дарослых жыхароў абласнога цэнтра дыягнаставаны вірус тыпу А. Адзін з выпадкаў - завазны. Як паведамляецца, гродзенку шпіталізавалі ў абласную інфекцыйную бальніцу з сімптомамі ВРВІ пасля вяртання з Кітая. Пасля неабходнай праверкі ў лабараторных умовах інфекцыя каранавіруса была выключана (не пацверджана), крыніцай недамагання выстаўлены грып штама А.
Все новости в Феврале