Новости Гродно. 11.06.2021. Акции молодёжи к 22 июня
Тема дня
Беларусь рыхтуецца адзначыць
жалобную дату – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета -
22 чэрвеня – споўніцца роўна 80 год з моманту нападзення фашысцкіх захопнікаў
на Вялікую Савецкую дзяржаву. У памяць аб героях, якія з першых дзён паўсталі
на барацьбу з ворагам на фронце і ў тылу, у рэгіёнах краіны пройдуць тэматычныя
акцыі і мерапрыемствы. Да жалобнага марафону далучыцца гродзенская моладзь, каб
аддаць даніну павагі загінулым абаронцам радзімы.
Все новости в Июне