Новости Гродно. 09.08.2019. Уборочная кампания в СПК Свислочь
Тема дня
Па аператыўнай інфармацыі аб ходзе работ Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў Гродзенскай вобласці ўбрана зерневых і зернебабовых культур са звыш 86% (86,4%) ад запланаванай плошчы. Ужо намалочана больш за 1 мільён 69 тысяч тон збожжа. Жніво на фінішнай прамой і, па ранейшаму, у лідарах па тэмпах і ўраджайнасці: Карэліцкі, Шчучынскі, Бераставіцкі, Гродзенскі раёны. А ў апошнім, да прыкладу, гаспадаркамі сабрана ўжо амаль 171 тысяча тон. Адзначым, што ў раёнах-лідарах пачалі ўжо святкаваць Дажынкі. Сваіх хлебаробаў уганаравалі і ў СВК "Свіслач".
Все новости в Августе