Новости Гродно. 07.04.2021. Военные учения
Тема дня
Звыш 100 адзінак бронетэхнікі
і паўтысячы чалавек асабовага складу. Ваеннаслужачыя запасу правялі тактычнае
вучэнне з баявой стральбой на Гожскім палігоне пад Гроднам. У выніку зладжаных
дзеянняў было адбіта наступленне ўмоўнага праціўніка. У манеўрах войскаў
Заходняга аператыўнага камандавання задзейнічалі танкі, баявыя машыны пяхоты,
верталёты і артылерыйскія самаходныя гаўбіцы. Асноўны акцэнт у ходзе вучэння
быў зроблены на ўдасканаленні навыкаў служачых запасу пры выкарыстанні ўсіх
відаў стралковай зброі і баявой тэхнікі.
Все новости в Апреле