Новости Гродно. 06.01.2023. Двух мужчин с самодельным дроном задержали на белорусско-литовской границе
Тема дня
Двух мужчын з самаробным дронам затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы. Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, беспілотнік зафіксавалі смаргонскія пагранічнікі і суправадзілі яго да месца пасадкі. Ён прызямліўся ў населеным пункце Рашкуцяны Ашмянскага раёна. Там жа знаходзілася аўто з двума грамадзянамі Беларусі - уладальнікамі беспілотніка. Мужчыны ўдакладнілі, што хацелі папрактыкавацца ва ўпраўленні коптэрам. Аднак не змаглі растлумачыць, навошта выбралі для гэтага пагранічную паласу. Цяпер кожнага з іх чакае штраф у памеры 20 базавых велічынь (740 руб).
Все новости в Январе