Новости Гродно. 05.03.2021. Партия народного единства
Тема дня
У рэспубліцы, і ў Гродзенскай вобласці, пачата работа па стварэнні новай палітычнай структуры пад працоўнай назвай "Партыя народнага адзінства". На дадзены момант у рэгіёнах ідзе фаміраванне груп, задача якіх - выпрацоўка адзінай канцэпцыі новай палітычнай арганізацыі. Як плануецца, партыя будзе створана на аснове "Белай Русі" - аднаго з самых прадстаўнічых сярод дзеючых грамадскіх аб'яднанняў краіны. Толькі ў Гродзенскім рэгіёне ў радах “Белай Русі” амаль 20 тысяч чалавек. Усяго па рэспубліцы ў шэрагах 189 тысяч беларусаў.
Все новости в Марте