Новости Гродно. 04.11.2019. Обсудили будущее соревнований памяти Александра Курловича
Тема дня
Імя Аляксандра Курловіча вядома ва ўсім свеце. Двухразовы алімпійскі чэмпіён, выбітны спартсмен, трэнер і суддзя прысвяціў цяжкай атлетыцы ўсё сваё жыццё. У памяць аб ім у горадзе над Нёманам арганізавалі Кубак па цяжкай атлетыцы "Аляксандр Кап". Мерапрыемства з’яўляецца дэбютам у спартыўным календары Прынёмання. Абмеркаванню будучыні спаборніцтваў памяці двухразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча, геаграфіі ўдзельнікаў турніру і складальнікам алімпійскіх перамог – была прысвечана сустрэча Уладзіміра Краўцова, старшыні Гродзенскага аблвыканкама з прадстаўнікамі фэдэрацый і беларускага цяжкаатлетычнага саюза.
Все новости в Ноябре