Новости Гродно. 01.07.2021. Торжественное собрание к Дню Независимости
Тема дня
У Гродне пачаўся цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. З нагоды чырвонай даты календара, у абласным цэнтры прайшоў урачысты сход. Запрашэнне на яго атрымалі прадстаўнікі розных пакаленняў і прафесій. Свае месцы ў святочнай зале занялі і стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і тыя, хто занесены сёлета ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці - іх чакала цырымонія ўзнагароджання. А віншаванні з надыходзячым галоўным дзяржаўным святам са сцэны абласной філармоніі гучалі ў адрас прысутных у зале і ўсіх жыхароў Прынёмання.
Все новости в Июле