26.02.2018. Красный Крест оказывает помощь водителям на границе
Тема дня
Моцныя маразы прыйшлі ў Беларусь. Бліжэйшымі суткамі на тэрыторыі рэспублікі чакаецца паніжэнне тэмпературы да мінус 29 градусаў. Халоднае надвор’е ўсталявалася і на Гродзеншчыне, што паспелі адчуць жыхары і госці рэгіёна. Асаблівую актуальнасць пытанне набыло для вадзіцеляў вялікагрузаў, якія працуюць на літоўскім напрамку. Некалькі дзён у пунктах пропуску з сумежнай краінай захоўваюцца аўтамабільныя чэргі. Адпаведна, гадзіны чакання на мяжы ў моцныя маразы для многіх кіроўцаў становяцца сапраўдным выпрабаваннем.
Все новости в Феврале