22.06.2018. СПК "Путришки"
Тема дня
Зараз на палях у правядзенні сельгасработ – перыяд зацішша. Першы ўкос траў завершаны, а вось да другога, хутчэй за ўсё, не прыступяць і на пачатку ліпеня. Усяму віной – засушлівае надвор’е, якое не дазваляе траве пусціцца ў рост. На дадзены момант не радуюць прагнозы спецыялістаў і наконт відаў на ўраджай яравых культур. А вось з азімымі сітуацыя лепшая. Так, у СВК “Путрышкі” істотнай крыніцай даходу з’яўляецца рэалізацыя насення элітных гатункаў азімай пшаніцы гаспадаркам вобласці і краіны ў цэлым.
Все новости в Июне