18.04.2018. Реставрация замков
Тема дня
Замкі ў Лідзе, Навагрудку, у вёсцы Крэва Смаргонскага і Гальшаны Ашмянскага раёнаў, а яшчэ касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Фінансаванне рэстаўрацыі гэтых аб’ектаў будзе працягнута сёлета згодна Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы “Культура Беларусі”. Адным з самых знакавых аднаўляемых аб’ектаў Прынёмання, у маштабах рэспублікі, названа былая каралеўская рэзідэнцыя - Стары замак у Гродне. Рэканструкцыя тут распачалася летась, зараз працягваюцца археалагічныя раскопкі, ідзе устаноўка паль для мернай хаты, навукоўцы падыходзяць да культурных слаёў, не закранутых пад час папярэдніх раскопак.
Все новости в Апреле