Новости Гродно. 13.08.2018. С визитом в Гродно делегация Республики Узбекистан
Тема дня
У Гродзенскай вобласці з візітам знаходзіцца дэлегацыя Рэспублікі Узбекістан. У склад дэлегацыі ўвайшлі высокія службовыя асобы трох рэгіёнаў Узбекістана, прадстаўнікі тэрытарыяльных гандлёва-прамысловых палат, кіраўнікі найбуйнейшых узбекскіх прадпрыемстваў. Праграма прыбывання разлічана на тры дні, цягам якіх госці наведаюць шэраг прамысловых прадпрыемстваў і аб’екты аграпрамысловага комплексу рэгіёна. А распачаўся візіт з афіцыйнай сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскага аблвыканкама, пад час якой былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва бакоў.
Все новости в Августе