13.01.2017. Гродненские орнитологи
Тема дня
Нечаканае адкрыццё гродзенскіх арнітолаў. Пад час экспедыцыі ў Бераставіцкі раён у іх поле зроку трапіла ўнікальная птушка – жаўрук-смецюх. Нагадаем, гэта рэдкі, знікаючы від, абвешчаны ў Беларусі птушкай 2017 года. А менавіта, арнітолагі ўстанавілі новае месца гнездавання жаўрука. Такую падзею спецыялісты называюць не інакш, як удачай. Ужо вядома, дадзены факт бліжэйшым часам стане тэмай новых навуковых даследаванняў.
Все новости в Январе