02.11.2017. Изучение китайского языка в школах
Тема дня
Усё больш прынёманскіх школьнікаў заахвочваюцца да вывучэння кітайскай мовы. Пры ўстановах адукацыі адкрываюцца адпаведныя факультатыўныя заняткі, і, як правіла, недахопу жадаючых наведваць такія ўрокі, няма. Тым не менш мова, традыцыі і культура далёкай ад нас краіны для многіх усё яшчэ застаюцца, у пэўным сэнсе, экзотыкай. Змяніць сітуацыю вырашылі настаўнікі дзвюх гродзенскіх гімназій, у якіх ужо ёсць вопыт папулярызацыі кітайскай мовы. Правядзенне сумеснага мерапрыемства з удзелам гасцей з самой Паднябеснай адмыслова прымеркавалі да восеньскіх школьных канікулаў.
Все новости в Ноябре